Пошук

Vatican News
Ватыканскія дхоўныя практыкаванні для палітычных лідараў Паўднёвага Судана Ватыканскія дхоўныя практыкаванні для палітычных лідараў Паўднёвага Судана  (Vatican Media)

Экуменічныя віншаванні для лідараў Паўднёвага Судана

Папа Францішак, Архіепіскап Кентэрберыйскі Джасцін Уэлбі і мадэратар Прэсвітарыянскай Царквы Шатландыі вялебны Марцін Фэер, скіравалі сумеснае пасланне да палітычных лідараў Паўднёвага Судану.

“У гэта Божае нараджэнне мы ўзгадваем, што наш Пан Езус Хрыстус прыйшоў на свет як апошні – у пыльнай стаенцы паміж жывёл. Пазней, Ён заклікаў тых, што хоча быць найбольшым у Яго валадарстве, станавіцца слугой усіх”, - напісалі прадстаяцелі трох Цэркваў.

Рэлігійныя лідары нагадалі пра абавязацельствы, узятыя падчас сустрэчы, якая адбылася ў красавіку 2019 г. у Ватыкане: палітыкі абяцалі імкнуцца да гарманічнай рэалізацыі мірнай дамовы, а прадстаяцелі Цэркваў – наведаць Паўднёвы Судан як толькі сітуацыя ў гэтай краіне нармалізуецца.

“Мы вельмі рады бачыць невялікія дасягненні, якія вы зрабілі, але ведаем, што іх недастаткова, каб ваш народ мог па-сапраўднаму адчуць плёны міру”, - гаворыцца ў пасланні.

Папа Францішак, Архіепіскап Джасцін Уэлбі і вялебны Марцін Фэер, выказалі спадзяванне на тое, што падчас свайго будучага візіту ў Паўднёвы Судан змогуць убачыць краіну, якая змянілася і лідары якой “трымаюцца на рукі, з’яднаныя… як простыя грамадзяне”.

“Сёлета, на Божае Нараджэнне, мы молімся, каб вы маглі адчуць большы давер адзін да аднаго і з большай шчодрасцю служылі вашаму народу. Молімся, каб вы адчулі ў вашых сэрцах і сэрцах вашага вялікага народу той мір, які пераўзыходзіць усялякі розум”, - напісалі прадстаяцелі Цэркваў.

Пасланне на Божае Нараджэнне стала чарговым пацвярджэннем падтрымкі мірнага працэсу ў Паўднёвым Судане з боку Наступніка св. Пятра, прымаса Англіканскай Царквы і мадэратара Царквы Шатландыі. У краіне, якая стала незалежнай толькі ў 2011 г., цягам пяці гадоў ішла грамадзянская вайна, якая ўнесла жыцці больш за 400 тыс. чалавек. У 2019 г. Папа запрасіў палітычных лідадаў Паўднёвага Судана на духоўныя практыкаванні ў Ватыкан, а таксама прыняў рашэнне наведаць гэту краіну разам з англіканскім і шатландскім прэсвітарыянскім лідарамі.
 

24 снежня 2020, 12:11