Пошук

Vatican News
Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота  (VATICAN MEDIA)

Блізкасць Папы да сем’яў, якія згубілі блізкіх падчас пандэміі

Святы Айцец падтрымаў сем’і, якія прайшлі праз выпрабаванні, звязаныя са смерцю блізкіх людзей, а таксама спазналі цяжкасці, непаразуменні і падзелы падчас пандэміі.

“Мае думкі скіроўваюцца, у прыватнасці да сем’яў, якія ў гэтыя месяцы згубілі сваіх блізкіх ці прайшлі праз выпрабаванні, звязаныя з пандэміяй. Я думаю таксама пра ўрачоў, санітарных работнікаў і ўвесь медыцынскі персанал, вялікія высілкі якіх на перадавой барацьбы з распаўсюджваннем віруса, значна паўплывалі на іх сямейнае жыццё”, - сказаў Папа пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 27 снежня 2020 г. трансліравалася з Ватыкана.

Пантыфік падкрэсліў, што сёння асаблівым чынам давярае Пану кожную сям’ю, у першую чаргу тыя, якія прайшлі праз выпрабаванні цяжкасцямі, непаразуменнямі і падзеламі. “Няхай Пан, які нарадзіўся ў Бэтлееме, адорыць усіх супакоем і сілай, каб крочыць у еднасці па шляху дабра”, - дадаў Святы Айцец.

 

27 снежня 2020, 13:02