Пошук

Vatican News

Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Кеніі

6 лістапада 2020 г. Святы Айцец Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Апостальскім палацы Ватыкана Прэзідэнта Рэспублікі Кенія Ухуру Муігаі Кеніята.

Пасля сустрэчы з Пантыфікам палітык правёў перамовы з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі.

У ходзе шчырых размоў былі пацверджаны добрыя двухбаковыя адносіны, а таксама адзначана дзейнасць мясцовага Касцёла ў сферы адукацыі і аховы здароўя на карысць кенійскага народа.

Бакі закранулі актуальную сітуацыю ў Кеніі і патэнцыйны ўклад афрыканскай краіны ў мультылатэралізм як на кантынентальным, так і на міжнародным узроўнях. У ходзе сустрэчы адбыўся абмен меркаваннямі па пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, у прыватнасці, адносна надзвычайнай сітуацыі, звязанай з пандэміяй каронавіруса ў рэгіёне, кліматычных змен і праблемы бежанцаў.

Колькасць католікаў у Кеніі складае каля 13 млн чалавек, гэта каля 25% насельніцтва краіны. Касцёл тут мае 4 архідыяцэзіі, 20 дыяцэзій, адзін Апостальскі вікарыят і адзін Вайсковы вікарыят. У 1980 г., 1985 г. і 1995 г. краіну наведваў св. Ян Павел ІІ, а ў 2015 г. – Францішак.
 

07 лістапада 2020, 08:53