“Паспрабуем здабыць дабро з той цяжкой сітуацыі, якую стварыла для нас пандэмія”, - заахвоціў Пантыфік. Ён заўважыў, што ў адвэнтавы перыяд важна ўмацаванне сціпласці, увагі да блізкіх, а таксама малітвы ў сям’і.
“Гэтыя тры рэчы вельмі дапамогуць нам: большая сціпласць, ненавязлівая і паважлівая ўвага да блізкіх людзей, якія могуць знаходзіцца ў патрэбе, а таксама, што вельмі важна, моманты простай малітвы ў сям’і”, - сказаў Святы Айцец.