Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа: развіваць штучны інтэлект з павагай да годнасці чалавека

Францішак заклікаў маліцца, каб штучны інтэлект развіваўся “з павагай да годнасці чалавека і сусвету”. Думкамі адносна тэхналагічнага прагрэсу Папа падзяліўся ў відэа, у якім абвясціў малітоўныя інтэнцыі на лістапад 2020 г.

Відэаролік распаўсюдзіла Сусветная сетка малітвы з Папам.

У сваім відэазвароце Пантыфік падкрэсліў, што “робататэхніка можа зрабіць лепшы свет магчымым, толькі калі будзе злучаны з прынцыпам усеагульнага дабра”, і заўважыў, што калі тэхналагічнае развіццё будзе павышаць узровень няроўнасці ў грамадстве, то казаць пра “сапраўдны прагрэс” будзе немагчыма.

“Памолімся, каб развіццё робататэхнікі і штучнага інтэлекту заўсёды служыла на карысць чалавека”

, - заклікаў Святы Айцец.

Актуальнасць малітоўнай інтэнцыі Папы пацвярджаецца самой рэчаіснасцю. Як сцвярджаецца ў прэс-рэлізе да відэароліка, укараненне штучнага інтэлекту ў самыя розныя сферы жыцця дэманструе экспанэнцыйны рост. Сёння яго так ці інакш выкарыстоўваюць ужо 37% сусветных арганізацый. За апошнія чатыры гады гэты паказчык вырас на 270%.

Па словах кс. Фрэдэрыка Фарноса, дырэктара Сусветнай сеткі малітвы з Папам, “гэтая малітоўная інтэнцыя ўмацоўвае ідэю таго, што карысць, якую чалавецтва атрымала (і працягне атрымліваць) з пачаткам тэхналагічнага прагрэсу, адначасова павінна пастаянна прадугледжваць адпаведнае развіццё адказнасці і каштоўнасцей”.
 

06 лістапада 2020, 10:50