Пошук

Vatican News
Падчас папскай аўдыенцыі для айца П’ерлуіджы Макалі Падчас папскай аўдыенцыі для айца П’ерлуіджы Макалі 

Пантыфік сустрэўся з місіянерам, вызваленым з няволі джыхадыстаў

Францішак прыняў на аўдыенцыі айца П’ерлуіджы Макалі, місіянера Таварыства афрыканскіх місій, вызваленага ў пачатку кастрычніка пасля двух гадоў няволі ў джыхадыстаў.

“Гэта была цудоўная сустрэча. Я быў вельмі расчулены, асабліва калі расказаў Папу пра свой досвед і даверыў яго малітве, перш за ўсё, супольнасці, дзе я жыў, пазбаўленыя больш за два гады прысутнасці місіянера і святара”, - падзяліўся законнік.

Святар быў выкрадзены ўзброенай групай у ноч на 17 верасня 2018 г. у місіі Бомоанга ў Нігеры, амаль на мяжы з Буркіна-Фасо. Яго вызвалілі 8 кастрычніка 2020 г. у Малі.

Айцец Макалі звярнуў увагу на складаную сітуацыю ў тых раёнах, дзе ён быў місіянерам: “Я папрасіў Папу памаліцца за іншых закладнікаў, за сітуацыю ў Нігеры і за іншыя складаныя сітуацыі ў краінах рэгіёну. Гэта час, калі нянавісць заяўляе пра сябе самым гучным голасам, але адказ – больш братэрства і свабоды. І гэта місія Касцёла”, - распавёў місіянер, дадаўшы: “Папа сказаў, што мы павінны маліцца аб больш братэрскім свеце”.
 

10 лістапада 2020, 11:20