Пошук

Vatican News
Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік духоўна яднаецца з усімі, хто будзе маліцца на могілках

Святы Айцец запэўніў у сваёй духоўнай еднасці ўсіх, хто ва ўспамін Усіх памерлых вернікаў, будзе маліцца ля магіл сваіх блізкіх. Ён заклікаў прытрымлівацца санітарных норм бяспекі.

Пантыфік нагадаў, што вечарам 2 лістапада 2020 г. будзе цэлебраваць св. Імшу аб вечным супакоі для памерлых на Тэўтонскіх могілках – у старажытным некропалі на тэрыторыі Ватыкана.

“Духоўна яднаюся з усімі, хто ў гэтыя дні – з захаваннем санітарных норм, што важна, – адправіцца памаліцца ля магіл сваіх блізкіх ва ўсіх частках свету”, - сказаў Папа падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 1 лістапада 2020 г. прайшла на плошчы св. Пятра.

Пасля св. Імшы ва ўспамін Усіх памерлых вернікаў Францішак наведае Ватыканскія гроты, дзе памоліцца за памерлых Пантыфікаў. 5 лістапада ён узначаліць літургію ў інтэнцыі памерлых сёлета кардыналаў і біскупаў.
 

01 лістапада 2020, 14:16