Пошук

Мансеньёр Маркас Паван Мансеньёр Маркас Паван 

Новы кіраўнік Папскай музычнай Сікстынскай капэлы

22 лістапада 2020 г., у літургічны ўспамін св. Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі, Францішак прызначыў новага кіраўніка Папскай музычнай Сікстынскай капэлы. Ім стаў мансеньёр Маркас Паван.

58-гадовы бразільскі святар закончыў юрыдычны факультэт Універсітэта Сан-Паўлу, працаваў адвакатам. У 1991 г. пачаў духоўную фармацыю ў Рыме. Вывучаў філасофію ў Цэнтры вышэйшай адукацыі Легіянераў Хрыста і тэалогію ў Папскім універсітэце св. Тамаша Аквінскага. У 1996 г. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне.

Кс. Паван прайшоў таксама фармацыю ў музыкальнай сферы. Ён вучыўся ігры на фартэпіяна, тэорыі музыкі, тэхніцы вакалу і грыгарыянскаму спеву ў навучальных установах Бразіліі, а дырыжорскаму майстэрству – у Нацыянальным каледжы музыкі і мастацтва ў Лондане. Працаваў у якасці кіраўніка некалькіх музычных калектываў, у прыватнасці, ватыканскага хору хлопцаў “Pueri Cantores”.

10 ліпеня 2019 г., пасля адстаўкі мансеньёра Масіма Паламбэлы, Францішак прызначыў Павана выконваючым абавязкі кіраўніка Сікстынскай капэлы,

Трэба нагадаць, што 17 студзеня 2020 г. Святы Айцец выдаў адмысловы Апостальскі ліст у форме motu proprio, якім уключыў Сікстынскую капэлу – дагэтуль незалежную структуру – у склад Службы папскіх літургічных цэлебрацый.
 

23 лістапада 2020, 12:56