Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: кожны пакліканы быць жывой святыняй Бога

Папа нагадаў, што 18 лістапада ў Касцёле адзначаецца Успамін гадавіны пасвячэння рымскіх базылік святых апосталаў Пятра і Паўла. З адмысловым заклікам ён звярнуўся на заканчэнне агульнай аўдыенцыі.

“Няхай гэта свята, якое пралівае святло на значэнне касцёла, сакральнага будынка, у якім збіраюцца вернікі, абудзіць ва ўсіх нас усведамленне таго, што кожны чалавек пакліканы быць жывой святыняй Бога”, - сказаў Пантыфік.

Святы Айцец заклікаў вернікаў любіць Касцёл, з шчодрасцю і запалам супрацоўнічаць у яго будаванні, жыць, ахвяруючы малітву і пакуты ў якасці каштоўнага ўкладу ва ўзвядзенне Дома Пана, жылля Найвышэйшага паміж намі.

18 лістапада 2020, 12:08