Пошук

Удзельніцы малітвы за ахвяр тэракту ў Ніцы Удзельніцы малітвы за ахвяр тэракту ў Ніцы 

Францішак давярае Божай міласэрнасці ахвяр тэрарызму

Тэрарыстычныя напады ў еўрапейскіх краінах маюць на мэце перашкодзіць братэрскаму супрацоўніцтву паміж рэлігіямі, - падкрэсліў Папа 4 лістапада 2020 г. падчас агульнай аўдыенцыі.

“У гэтыя дні малітвы за памерлых мы ўзгадвалі і працягваем узгадваем таксама нявінных ахвяр тэрарызму, абвастрэнне жорсткасці якога назіраецца ў Еўропе”, - сказаў Святы Айцец.

Папа заўважыў, што асаблівым чынам думае пра напады, якія цягам апошніх дзён адбыліся ў катэдры ў Ніцы і на вуліцах Вены, “выклікаўшы страх і асуджэнне ў насельніцтва і ва ўсіх, каму дарагія мір і дыялог”.

“Давяраю Божай міласэрнасці людзей, якія трагічна загінулі, выказваю маю духоўную блізкасць іх родным і ўсім, хто пакутуе па прычыне гэтых вартых асуджэння падзей, якія праз насілле і нянавісць імкнуцца скампраметаваць братэрскае супрацоўніцтва паміж рэлігіямі”, - падкрэсліў Францішак.
 

04 лістапада 2020, 11:59