Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак адзначыў важнасць грамадскай салідарнасці

Святы Айцец прыгадаў пра 40-годдзе землятрусу ў цэнтральнай частцы Італіі, а таксама выказаў блізкасць сем’ям, якія апынуліся ў складанай сітуацыі ў сувязі з пандэміяй.

Вітаючы вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра на малітве “Анёл Панскі”, 22 лістапада 2020 г., Францішак заўважыў, што 40 гадоў таму ў італьянскіх рэгіёнах Кампанія і Базыліката адбыўся моцны землятрус.

Папа падкрэсліў, што гэтая трагічная падзея, “раны ад якой яшчэ не цалкам загаіліся”, прадэманстравала велікадушнасць і салідарнасць італьянцаў, пацвярджэннем чаго стала ўстанаўленне партнёрскіх адносін паміж пацярпелымі рэгіёнамі і гарадамі ў цэнтральнай і паўночнай частцы краіны.

Францішак таксама звярнуў увагу на сітуацыю сем’яў, якія ў выніку пандэміі каронавіруса апынуліся ў складаных сітуацыях: згубілі працу, маюць цяжкасці з дагляданнем за дзецьмі, але саромяцца распавесці пра гэта. Ён заклікаў вернікаў самім шукаць людзей, якія маюць праблемы, памятаючы, што ў іх прысутнічае Езус.
 

22 лістапада 2020, 14:09