Пошук

Vatican News
Джо Байдэн, 47-ы Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, 47-ы Прэзідэнт ЗША  (AFP or licensors)

Епіскапат ЗША скіраваў віншаванні новаму лідару краіны

Старшыня Канферэнцыі Біскупаў ЗША павіншаваў Джо Байдэна з абраннем на прэзідэнцкую пасаду. Іерарх нагадаў пра важнасць дыялогу і аб’яднання намаганняў усіх лідараў на карысць агульнага дабра.

“Нашы прыярытэты і наша місія як католікаў і амерыканцаў – зразумелая. Мы пакліканы ісці за Езусам Хрыстом па гэтай зямлі, каб сведчыць аб Яго любові ў нашым жыцці і будаваць Яго Валадарства. Лічу, што ў гэты перыяд гісторыі ЗША на католіках ляжыць асаблівы абавязак быць міратворцамі, пашыраць братэрства і ўзаемадавер, маліцца аб абноўленым духу сапраўднага патрыятызму ў нашай краіне”, - напісаў арцыбіскуп Лос-Анджэлеса Хасэ Гомес.

Іерарх нагадаў, што дэмакратыя патрабуе, каб усе паводзілі сябе як сумленныя і самадысцыплінаваныя грамадзяне. “Яна вымагае таго, каб мы паважалі свабоду слова і адносіліся адно да аднаго цывілізавана і з любоў, нават калі можам быць глыбока нязгоднымі ў нашых дэбатах аб законах і палітыцы”, - дадаў ён.

Старшыня епіскапата падкрэсліў, што Джо Байдэн стаў другім у гісторыі ЗША католікам, якія заняў прэзідэнцкую пасаду. Ён пажадаў, каб Найсвяцейшая Панна Марыя дапамагала новаабранаму лідару ў здзяйсненні цудоўнай задумы місіянераў і заснавальнікаў Злучаных Штатаў, якія марылі пра краіну, што “ходзіць пад Богам і дзе абараняецца святасць кожнага чалавечага жыцця і гарантуецца свабода сумлення і веравызнання”.
 

08 лістапада 2020, 12:24