Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа: вернік – спакойны чалавек, бо ўпэўнены ў Божай любові

Давяраць турботы і просьбы Пану з упэўненасцю ў Яго дабрыні і любові, - заклікаў Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 14 кастрычніка 2020 г. прайшла ў Ватыкане.

“Малітва – гэта дыялог з Богам ва ўсіх момантах і жыццёвых абставінах. Праз малітву мы ўкладаем у рукі Бога нашы турботы і просьбы, давяраем Яму, бо Ён ведае ў чым маем патрэбу і дасць тое, што будзе добрым для нас. Бог можа не адказаць менавіта так, як мы гэтага чакаем. Тым не менш, вернік – гэта спакойны чалавек, бо ўпэўнены, што Бог яго любіць і дзейнічае дзеля яго дабра”, - сказаў Папа.

Пантыфік пажадаў вернікам заўсёды ўзрастаць у евангельскай мудрасці, каб маглі жыць, слухаючы Хрыстовае слова, сілкуючыся Яго Хлебам і даючы сведчанне аб Яго праўдзе.
 

14 кастрычніка 2020, 11:52