Пошук

Vatican News
Св. Ян Павел ІІ. Ілюстрацыйнае фота Св. Ян Павел ІІ. Ілюстрацыйнае фота 

Папа: св. Ян Павел ІІ вучыць пачынаць дзень з праслаўлення Бога

Пантыфік нагадаў, што 22 кастрычніка 2020 г. у Касцёле будзе адзначацца літургічны ўспамін св. Яна Паўла ІІ. Сёлета ён пройдзе ў кантэксце святкавання 100-годдзя з дня нараджэння Пантыфіка.

“Ён заклікаў усіх хрысціян пачынаць кожны дзень з праслаўлення Бога, выходзячы на сцежкі штодзённага жыцця, не заўсёды лёгкія”, - нагадаў Святы Айцец 21 кастрычніка 2020 г., падчас агульнай аўдыенцыі. Францішак заўважыў, што Папа быў чалавекам глыбокай духоўнасці, “у літургічнай малітве і разважанні над псальмамі штодзённа сузіраў ззяючае аблічча Бога”.

Ян Павел ІІ нарадзіўся 18 мая 1920 г. у польскім Вадавіцэ. 16 кастрычніка 1978 г. быў абраны на Пасад св. Пятра, а праз некалькі дзён, 22 кастрычніка, прайшла ўрачыстасць інаўгурацыі яго пантыфікату. Менавіта ў гэты дзень у Касцёле адзначаецца яго літургічны ўспамін.

 

21 кастрычніка 2020, 11:37