Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Папа пра новую энцыкліку: братэрства і экалогія – шлях да міру

“Знакі часу ясна паказваюць на тое, што чалавечае братэрства і клопат пра стварэнне з’яўляюцца адзіным шляхам да інтэгральнага развіцця і міру”, - так Папа пракаментаваў выхад сваёй энцыклікі “Fratelli tutti”.

“Няхай св. Францішак суправаджае падарожжа братэрства ў Касцёле, сярод вернікаў кожнай з рэлігій і сярод усіх народаў”, - пажадаў Пантыфік 3 кастрычніка 2020 г., сустракаючыся з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”.

Папа нагадаў, што напярэдадні падпісаў дакумент у Асізі, на магіле св. Францішка, які натхніў яго да разважанняў, зрэшты так, як гэта адбылося і з папярэдняй энцыклікай “Laudato si'”.

Прысутныя на плошчы св. Пятра атрымалі папскі падарунак – поўны тэкст новай энцыклікі ў спецыяльным выпуску “L’Osservatore Romano”.
 

04 кастрычніка 2020, 13:03