Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік спачувае тым, хто страціў блізкіх падчас тэракту ў Ніцы

Пантыфік выказаў свае спачуванні сем’ям ахвяр нападу на катэдру французскай Ніцы 29 кастрычніка 2020 г. раніцай. У яго выніку загінулі тры чалавекі, адзін з якіх быў абезгалоўлены.

“Яго Святасць далучаецца да малітвы сем’яў, якія пакутуюць, і падзяляе іх гора. Францішак просіць Бога даць ім суцяшэнне, а ахвяр абдарыць сваёй міласэрнасцю. Рэзка асуджаючы такога роду гвалтоўныя акты тэрору, ён запэўнівае ў сваёй блізкасці Каталіцкі Касцёл Францыі і ўвесь французскі народ, які заклікае да адзінства. Давяраючы Францыю абароне Маці Божай, Папа ад усяго сэрца ўдзяляе апостальскае благаслаўленне ўсім, хто пацярпеў у гэтай трагедыі”, - гаворыцца ў тэлеграме, падпісанай кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам.

Мэр Ніцы Крысціян Эстразі заявіў, што гаворка ідзе аб тэрарыстычным акце.
 

29 кастрычніка 2020, 14:18