Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец: адкрыць прыгажосць ружанцовай малітвы

Пра каштоўнасць і прыгажосць ружанцовай малітвы нагадаў Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 7 кастрычніка 2020 г. прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI.

“Сёння мы адзначаем успамін Маці Божай Ружанцовай. Багародзіца, падчас сваіх аб’яўленняў, заклікала маліцца Ружанец, асабліва перад абліччам пагроз для свету. Таксама і сёння, у гэты час пандэміі, неабходна трымаць ружанец у руках, молячыся за нас, нашых блізкіх і ўсіх людзей”, - сказаў Пантыфік.

Папа заклікаў на працягу кастрычніка нанова адкрыць для сябе прыгажосць ружанцовай малітвы, “якая на працягу стагоддзяў умацоўвала веру хрысціянскага народа”. Ён даручыў вернікаў апецы Найсвяцейшай Панны Марыі, заклікаючы быць радаснымі сведкамі міласэрнай любові Хрыста.

Кастрычнік – месяц, прысвечаны ў Каталіцкім Касцёле ружанцовай малітве. Яна спалучаная з роздумам пра падзеі з жыцця Езуса Хрыста і Панны Марыі, што ўтвараюць чатыры часткі Ружанца – радасныя, балесныя, хвалебныя таямніцы і таямніцы святла.
 

07 кастрычніка 2020, 11:47