Пошук

Vatican News
Падчас сустрэчы з членамі журы Міжнароднай прэміі на карысць братэрства Zayed Award for Human Fraternity Падчас сустрэчы з членамі журы Міжнароднай прэміі на карысць братэрства Zayed Award for Human Fraternity  (Vatican Media)

Папа прыняў членаў журы міжрэлігійнай прэміі

Папа прыняў на аўдыенцыі членаў журы Міжнароднай прэміі на карысць братэрства Zayed Award for Human Fraternity. Яна названа ў гонар шэйха Заіда бэн Султана аль-Нахаяна, першага кіраўніка ААЭ.

Узнагарода была ўстаноўлена з нагоды гістарычнай сустрэчы Папы з Вялікім імамам Аль-Азхар у 2019 г. у Абу-Дабі і прысуджаецца за “значныя намаганні па прасоўванні чалавечага развіцця і садзейнічанні мірнаму суіснаванню”. Яна будзе ўручацца штогод у памеры 1 млн. долараў ЗША. Першых лаўрэатаў абвесцяць 4 лютага 2021 г.

Кандыдатаў на прэмію могуць вылучаць члены ўрадаў, суддзі вышэйшых судовых інстанцый, кіраўнікі агенцтваў ААН, а таксама прадстаўнікі акадэмічнага і культурнага свету, міжнародных няўрадавых арганізацый і Вышэйшага камітэта па рэалізацыі мэт “Дэкларацыі аб братэрстве паміж людзьмі, міры ў свеце і агульным суіснаванні”.
 

26 кастрычніка 2020, 11:59