Пошук

Папа Францішак і Анджэй Дуда Папа Францішак і Анджэй Дуда 

Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Польшчы

25 верасня 2020 г. Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Анджэя Дуду.

Пасля сустрэчы з Пантыфікам палітык правёў размовы з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі.

Шчырыя перамовы прайшлі ў кантэксце 100-годдзя з нараджэння св. Яна Паўла ІІ і 40-годдзя заснавання незалежнага прафсаюза “Салідарнасць”. Закраналіся некаторыя тэмы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць і тычацца місіі Касцёла, у тым ліку падтрымкі інстытута сям’і і выхавання моладзі.

Бакі абмеркавалі таксама некаторыя праблемы міжнароднага характара, сярод якіх актуальны эпідэміялагічны крызіс, рэгіянальная сітуацыя і бяспека, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Прэзідэнт Польшчы стаў першым кіраўніком дзяржавы, якога Папа прыняў на прыватнай аўдыенцыі пасля ўвядзення ў Ватыкане, у сакавіку 2020 г., каранцінных абмежаванняў, выкліканых пандэміяй каронавіруса. У рамках візіту ў Рым Анджэй Дуда наведаў таксама сядзібу каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Супольнасць св. Эгідзія” і сустрэўся з яе кіраўніцтвам.
 

26 верасня 2020, 12:14