Пошук

Vatican News
Папа падчас аўдыенцыі для капітанаў-рэгентаў Сан-Марына Папа падчас аўдыенцыі для капітанаў-рэгентаў Сан-Марына 

Святы Айцец сустрэўся з капітанамі-рэгентамі Сан-Марына

5 верасня 2020 г. Папа прыняў капітанаў-рэгентаў Сан-Марына Алесандра Манчыні і Грацыю Дзаферані. Затым яны сустрэліся з арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, Сакратаром па адносінах з дзяржавамі.

У ходзе шчырых перамоў узгадваліся гістарычныя адносіны, якія яднаюць Апостальскую Сталіцу і Сан-Марына, а таксама плённае супрацоўніцтва паміж імі. Гаворка ішла пра станоўчы ўклад мясцовага Касцёла дзеля дабра краіны і яе насельніцтва. Асаблівая ўвага звярталася на надзвычайную эпідэміялагічную сітуацыю і яе ўплыў на жыццё старажытнай Рэспублікі.

Бакі абмеркавалі некаторыя тэмы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць і тычацца міжнароднай сітуацыі, еўрапейскага кантэксту і перспектыў шматбаковай дыпламатыі.
 

05 верасня 2020, 13:22