Пошук

Vatican News
Папа Францішак і кардынал Анджэла Садана Папа Францішак і кардынал Анджэла Садана  (Copyright 2019 The Associated Press. All rights reserved)

Папа павіншаваў кардынала Садана з 70-годдзем святарства

Францішак павіншаваў кардынала Анджэла Садана з 70-годдзем святарства. Іерарх атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне 23 верасня 1950 г.

У спецыяльным віншавальным лісце Святы Айцец выказаў сваю ўдзячнасць 92-гадоваму юбіляру за “вернае і руплівае служэнне Касцёлу і Апостальскай Сталіцы”.

Раніцай 23 верасня 2020 г. кардынал Садана цэлебраваў св. Імшу, у якой прынялі ўдзел яго бліжэйшыя супрацоўнікі. Ён падзякаваў Пану за дар святарства, а таксама падзяліўся ўспамінамі пра той дзень, калі разам з васьмю іншымі семінарыстамі атрымаў пасвячэнне ў катэдральным касцёле ў Асці з рук свайго біскупа Умбэрта Росі.

У перыяд з 1991 па 2006 гг. кардынал Анджэла Садана быў Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці Папы, а з 2005 па 2019 гг. – дэканам Калегіі кардыналаў.
 

24 верасня 2020, 14:00