Пошук

Vatican News
Св. Піа з П'етрэльчыны Св. Піа з П'етрэльчыны 

Пантыфік: натхняцца верай і любоўю св. Піа з П’етрэльчыны

Францішак заклікаў наследаваць прыклад веры св. Піа з П’етрэльчыны, літургічны ўспамін якога адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 23 верасня.

Францішак пажадаў, каб сведчанне веры і міласэрнай любові святога сталі для вернікаў крыніцай даверу да Божай дабрыні і натхненнем да карыстання з споведзі. Падчас агульнай аўдыенцыі Папа падкрэсліў, што Падрэ Піа быў “руплівым і верным слугой Бога” і “нястомным распарадчыкам Божай міласэрнасці”.

Св. Піа (свецкае імя Франчэска Фарджонэ) нарадзіўся ў 1887 г. у італьянскім мястэчку П’етрэльчына. У 16-гадовым узросце ўступіў у закон капуцынаў, праз сем гадоў стаў святаром. Вёў глыбокае духоўнае жыццё, праводзіў шмат часу спавядаючы вернікаў, меў надзвычайныя містычныя здольнасці, у 28-гадовым узросце атрымаў стыгматы. У Сан-Джавані-Ратонда заснаваў “Дом палёгкі ў цярпенні” – буйны медыцынскі цэнтр, а таксама міжнародны малітоўны рух. Памёр у 1968 г. У 1998 г. быў беатыфікаваны, а ў 2002 г. кананізаваны. Праз яго заступніцтва і сёння здзяйсняецца шмат цудаў і аздараўленняў.
 

23 верасня 2020, 11:55