Пошук

Vatican News
Ватыканскія жандары падчас св. Імшы з Папам Ватыканскія жандары падчас св. Імшы з Папам  (Vatican Media)

Папа да Ватыканскай жандармерыі: ваш аўтарытэт у служэнні

З пакорай, служэннем і блізкасцю дапамагаць людзям навярнуцца да Бога, - заклікаў Францішак членаў корпуса Ватыканскай жандармерыі падчас св. Імшы, якую цэлебраваў вечарам 26 верасня 2020 г.

Урачыстая Эўхарыстыя прайшла ў базыліцы св. Пятра з нагоды свята святога Арханёла Міхала, апекуна Ватыканскай жандармерыі, якое будзе адзначацца ў Касцёле 29 верасня.

Гамілію Францішак прысвяціў тэме навяртання. Ён падкрэсліў, што ў момант пакаяння грэшнік прыходзіць да Бога, але таксама і Бог становіцца блізкім да грэшніка. Бог не проста прабачае, але таксама абдымае чалавека. Гэта шлях узаемнай сустрэчы, - дадаў Святы Айцец.

Папа заклікаў ватыканскіх жандараў наследаваць прыклад Хрыста, які прыняў постаць слугі, каб служыць людзям. Навяртанне – гэта блізкасць, якая выражаецца ў служэнні, - сцвердзіў ён. “Езус просіць вас быць як Ён: моцнымі, дысцыплінаванымі, але таксама гатовымі да пакоры і служэння”, - падкрэсліў Францішак.

“Аднойчы я чуў як адзін пажылы чалавек, распавядаючы пра свайго сына, які крычаў на дзяцей, сказаў: “Мой сын не зразумеў, што кожны раз калі ён уздымае голас на дзяцей, губляе аўтарытэт”. Ваш аўтарытэт заключаецца ў служэнні: ставіць межы, рабіць так, каб законы выконваліся, але ў духу служэння, міласэрнасці, любові. Гэта ваша вялікае пакліканне”, - дадаў Папа.

Святы Айцец заклікаў ватыканскіх жандармаў не быць проста функцыянерамі, якія выконваць свае абавязкі ў рамках працоўнага дня, але ўкладаць у сваю дзейнасць душу, навяртаючыся і дапамагачы навярнуцца іншым, з пакорай і блізкасцю.
 

27 верасня 2020, 11:54