Пошук

Маці Божая Чэнстахоўская Маці Божая Чэнстахоўская 

Святы Айцец: маліцеся да Маці Божай Чэнстахоўскай!

Папа скіраваў заклік з нагоды ўрачыстасці Маці Божай Чэнстахоўскай, які адзначаецца 26 жніўня. Галоўныя ўрачыстасці з гэтай нагоды праходзяць у марыйным санктуарыі на Яснай Гары ў Польшчы.

“Захоўваючы ў сэрцы жывы ўспамін пра мой візіт у гэтым санктуарыі чатыры гады таму з нагоды Сусветных дзён моладзі, далучаюся сёння да тысяч пілігрымаў, якія там збіраюцца, разам з польскім епіскапатам, каб даверыць сябе, сем’і, краіну і ўсё чалавецтва Яе матчынаму заступніцтву”, - сказаў Францішак 26 жніўня 2020 г. падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла ў Ватыкане.

“Маліцеся да Найсвяцейшай Маці, каб заступалася за ўсіх нас, і асабліва за тых, хто розным чынам пакутуе ад пандэміі, і прынесла суцяшэнне”, - заклікаў Святы Айцец.
 

26 жніўня 2020, 11:47