Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Святы Айцец: гібель мігрантаў – вынік культуры адчужэння

Пантыфік выказаў сваю блізкасць сем’ям мігрантаў, якія 24 жніўня 2010 г. загінулі ў выніку масавага забойства недалёка ад мяжы паміж Мексікай і Злучанымі Штатамі Амерыкі.

“Заўтра, 24 жніўня, будзе адзначацца дзясятая гадавіна масавага забойства 72 мігрантаў у Сан-Фэрнанда, у Тамаўліпас, у Мексіцы. Гэта былі людзі з розных краін, якія шукалі лепшага жыцця”, - заўважыў Папа падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 23 жніўня прайшла ў Ватыкане.

“Выказваю маю салідарнасць сем’ям ахвяр, якія дагэтуль просяць аб справядлівасці і праўдзе пра тое, што адбылося. Пан спытае ў нас за ўсіх мігрантаў, якія загінулі падчас падарожжа надзеі. Яны сталі ахвярамі культуры адчужэння”, - дадаў Святы Айцец.
 

23 жніўня 2020, 13:22