Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік прывітаў ініцыятывы з нагоды Дня малітвы за стварэнне

Францішак скіраваў заклік з нагоды Сусветнага дня малітвы аб ахове стварэння і падтрымаў шматлікія ініцыятывы, якія з гэтай нагоды пройдуць у розных частках свету.

“Паслязаўтра, 1 верасня, будзе адзначацца Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння. Ад гэтага дня і да 4 кастрычніка мы будзем святкаваць, разам з нашымі братамі-хрысціянамі з розных Цэркваў і традыцый, “Юбілей Зямлі”, каб прыгадаць устанаўленне Дня Зямлі, якое адбылося 50 гадоў таму”, - сказаў Папа пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 30 жніўня 2020 г. прайшла ў Ватыкане.

“Вітаю ініцыятывы, што праводзяцца ў розных частках свету, сярод якіх канцэрт, што адбудзецца ў катэдральным касцёле ў Порт-Луі, сталіцы Маўрыкія, дзе, на жаль, нядаўна здарыўся прыродны катаклізм”, - дадаў Святы Айцец.
 

30 жніўня 2020, 12:48