Пошук

Vatican News
Папа Францішак падчас аўдыенцыі для італьянскіх біскупаў Папа Францішак падчас аўдыенцыі для італьянскіх біскупаў 

Францішку ўручылі абноўлены Рымскі імшал на італьянскай мове

28 жніўня 2020 г. Папа прыняў на аўдыенцыі прадстаўнікоў Канферэнцыі Біскупаў Італіі, якія прымалі ўдзел у стварэнні новага выдання Рымскага імшала на італьянскай мове.

Дэлегацыю ўзначаліў старшыня епіскапату Італіі, кардынал Гуалцьера Басэці. Францішак атрымаў першы экзэмпляр новага Імшала і падзякаваў іерархам за дар і зробленую працу. Яна сведчыць аб паслядоўнасці ў рэалізацыі ўказанняў Другога Ватыканскага Сабора, - зазначыў Святы Айцец.

У Імшале ўтрымліваюцца некаторыя змены і дапаўненні. Сярод самых вядомых – новая версія перакладу малітвы “Ойча наш”, дзе замест слоў “не ўводзь нас у спакусу” гучыць: “не пакідай нас у спакусе”. Змены ў тэкстах былі зроблены ў адпаведнасці з перакладам Святога Пісання з 2008 г., які ўжо выкарыстоўваецца ў лекцыянарыі.

Новае выданне Пантыфік ухваліў яшчэ 16 мая 2019 г. пасля зацвярджэння Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў. У цяперашні момант можна карыстацца як абноўленай, так і папярэдняй версіямі. Абавязковым для ўжытку ў дыяцэзіях Італіі новы Імшал стане з наступнага Вялікадня, 4 красавіка 2021 г.
 

29 жніўня 2020, 14:20