Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Дапамога Папы для найбольш пацярпелых ад пандэміі ў Панаме

Чарговую папскую дапамогу атрымалі тыя, хто найбольш пацярпеў ад пандэміі. На гэты раз электронныя тэрмометры Францішак ахвяраваў мігрантам, зняволеным і карэннаму насельніцтву ў Панаме.

Падарунак Святога Айца прыбыў на месца і быў перададзены Міністру замежных спраў мясцовым пастырам. “Гэтым жэстам Папа яшчэ раз прадэманстраваў сваю заклапочанасць лёсам слабых і блізкасць да нашай краіны”, - сказаў арцыбіскуп Хасэ Дамінга Уёа Мендыета.

Тэрмометры неабходныя для медыцынскага кантролю ў перапоўненых турмах, дзе колькасць заражаных каронавірусам працягвае расці. У Панаме за кратамі знаходзіцца амаль 18 тыс. чалавек. Санітарныя ўмовы там драматычныя, а зняволеныя адчуваюць цяжкасці з доступам да асноўных медыцынскіх паслуг. Улады не ў стане справіцца з сітуацыяй, таму ў турмах часта ўзнікаюць беспарадкі.

Не менш трывожны стан рэчаў з мігрантамі. У перапоўненых прыёмных цэнтрах усё больш людзей з COVID-19.

Карэнныя народы складаюць 11% ад усяго чатырохмільённага насельніцтва. “Іх сітуацыя вельмі цяжкая. Яны жывуць у найменш даступных рэгіёнах краіны, звычайна цэлымі сем’ямі на невялікай прасторы. Такім чынам, колькасць хворых сярод іх хутка павялічваецца”, - пракаментаваў сітуацыю арцыбіскуп Панамы.
 

31 жніўня 2020, 12:05