Пошук

Vatican News
Стоп-кадр папскага відэа Стоп-кадр папскага відэа 

Малітоўная інтэнцыя Пантыфіка: дзяржава павінна бараніць сем’і

Святы Айцец заклікаў маліцца за сем’і. Малітоўную інтэнцыю на ліпень ён агучыў у відэароліку, які 2 ліпеня 2020 г. быў распаўсюджаны Сусветнай сеткай малітвы.

“Сям’я патрабуе абароны. Яна сустракаецца з шматлікімі пагрозамі, звязанымі з жыццёвым рытмам, стрэсам… Часам бацькі забываюць гуляць з уласнымі дзецьмі. Касцёл павінен заахвочваць сем’і быць побач з імі, дапамагаць ім і знаходзіць шляхі, якія ім дазволяць пераадолець гэтыя цяжкасці”, - сказаў Папа.

“Будзем маліцца, каб сённяшнім сем’ям спадарожнічалі любоў, павага і парада, а асабліва, каб былі абаронены дзяржавай”, - агучыў малітоўную інтэнцыю Пантыфік.

Відэаролік з удзелам Папы
02 ліпеня 2020, 17:00