Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Францішак моліцца за хворых святароў у Аргентыне

Святы Айцец запэўніў у малітве за святароў, хворых на каронавірус, якія працуюць у аргентынскіх трушчобах. Аб гэтым ён сказаў у кароткім відэапасланні.

Францішак заўважыў, што хоча быць побач з імі ў гэты час змагання з хваробай, а таксама, што моліцца за святароў і духоўна суправаджае ўвесь Божы народ, які ў гэты складаны перыяд з’яднаўся вакол сваіх пастыраў. Асаблівым чынам ён выказаў падтрымку кс. Базылісіа Брытэсу, які працуе сярод беднякоў у заходняй частцы Буэнас-Айрэса. Цяпер ён знаходзіцца ў цяжкім стане ў шпіталі.

Святары, якіх падтрымаў Папа, уваходзяць у супольнасць Curas villeros. Яна ўзнікла ў 1960-я гг., але атрымала новы імпульс для сваёй дзейнасці ў 1990-я гг., калі арцыбіскупам Буэнас-Айрэса стаў Хорхэ Марыё Бэрголіа. На сённяшні дзень група складаецца з 22 святароў, якія жывуць і працуюць у васьмі самых бедных раёнах аргентынскай сталіцы, падзяляючы са сваёй паставай усе радасці і цяжкасці штодзённага жыцця.

На 44 мільёны насельніцтва Аргентыны зарэгістравана 87 тыс. выпадкаў каронавіруса. 1,7 тыс. чалавек памерлі. Актуальным эпіцэнтрам пандэміі з’яўляцца Лацінская Амерыка, дзе пацверджана 3,1 мільёнаў выпадкаў заражэння і 137 тыс. ахвяр віруса, галоўным чынам у Бразіліі, Мексіцы, Перу і Чылі. Увогуле ў свеце ад каронавіруса памерла каля 550 тыс. чалавек, а колькасць хворых дасягнула 12,3 мільёнаў.

Ад самага пачатку пандэміі Папа неаднаразова заклікаў вернікаў памятаць пра малітву пра святароў, якія нягледзячы на небяспеку для здароўя, працягваюць клапаціцца пра Божы народ.

11 ліпеня 2020, 08:15