Пошук

Vatican News
Папа Францішак і Патрыярх Барталамей Папа Францішак і Патрыярх Барталамей  (Vatican Media)

Святы Айцец запэўніў у блізкасці Патрыярха Барталамея І

Пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 29 чэрвеня 2020 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане, Святы Айцец прывітаў Патрыярха Канстантынопальскага Барталамея І.

Францішак заўважыў, што ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла ў Рым традыцыйна прыбывае дэлегацыя Канстантынопальскага Экуменічнага Патрыярхату. Сёлета гэта было немагчыма па прычыне пандэміі.

“У душы абдымаю дарагога брата Патрыярха Барталамея, з надзеяй на тое, што нашы ўзаемныя візіты змогуць аднавіцца як мага хутчэй”, - падкрэсліў Францішак.

З часоў візіту Яна Паўла II ў Стамбул у 1979 г., Рым і Канстантынопаль накіроўваюць адзін аднаму свае дэлегацыі для сумесных святкаванняў, прысвечаных святым апосталам Пятру і Паўлу і святому Андрэю Першазванаму. 29 чэрвеня праваслаўная дэлегацыя прысутнічае на ўрачыстасцях у Рыме. 30 лістапада Папа адпраўляе сваіх дэлегатаў у Стамбул.
 

29 чэрвеня 2020, 12:48