Пошук

Vatican News

Пантыфік: спрыяць развіццю, здароўю і спакойнаму жыццю дзяцей

Папа нагадаў, што 12 чэрвеня будзе адзначацца Сусветны дзень барацьбы з дзіцячай працай – феноменам, які пазбаўляе дзяцінства і з’яўляецца пагрозай для цэласнага развіцця чалавека.

“У актуальнай надзвычайнай эпідэміялагічнай сітуацыі шматлікія дзеці і падлеткі ў многіх краінах вымушаны выконваць працу, неадпаведную іх узросту, каб дапамагчы сваім сем’ям, што жывуць ва ўмовах крайняй беднасці. Нярэдка гаворка ідзе пра праявы рабства і пазбаўлення волі, якія вядуць да фізічных і псіхічных наступстваў. Усе мы з’яўляемся адказнымі за гэта”, - сказаў Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 10 чэрвеня 2020 г. прайшла ў Ватыкане.

Папа звярнуўся да грамадскіх арганізацый з заклікам зрабіць усё магчымае для абароны непаўналетніх, “запаўняючы ўсе эканамічныя і сацыяльныя прабелы, якія ляжаць у аснове скажонай дынамікі, у якую яны, на жаль, былі ўцягнуты”.

“Дзеці – гэта будучыня чалавечай сям’і: усе мы павінны спрыяць іх развіццю, здароўю і спакойнаму жыццю!”, - звярнуў увагу Святы Айцец.
 

10 чэрвеня 2020, 12:13