Пошук

Vatican News

Пантыфік падзякаваў за служэнне паслу ЕС пры Святым Пасадзе

12 чэрвеня 2020 г. Папа прыняў на развітальнай аўдыенцыі Яна Тамбінскага, пасла Еўрапейскага Саюза пра Святым Пасадзе. Ён нагадаў пра важнасць захавання еднасці паміж краінамі кантынента.

Ян Тамбінскі быў прадстаўніком ЕС пры Апостальскай Сталіцы з 10 кастрычніка 2016 г. У сустрэчы з Францішкам, прымеркаванай да заканчэння яго дыпламатычнай місіі, прынялі ўдзел таксама жонка пасла, іх дзесяць дзяцей і ўнукі.

“Развітальны візіт да Папы заўсёды мае нефармальны характар, не так як гэта адбываецца пры ўручэнні даверчых грамат, калі пасол, які прадстаўляе сябе, апранае фрак і прымаецца ў адпаведным антуражы Папскага дома”, - падзяліўся Тамбінскі.

Дыпламат распавёў, што аўдыенцыя прайшла ў цёплай атмасферы ў Доме св. Марты. Францішак быў вельмі рады сустрэцца з такой вялікай сям’ёй.

“Я падзякаваў Святому Айцу за падтрымку ідэі еўрапейскай інтэграцыі, а Папа казаў пра неабходнасць еднасці нашага кантынента. Ён зазначыў, то калі цяпер Еўропа зноў занурыцца ў крызіс, гэта будзе мець драматычныя наступствы як для еўрапейскіх краін, так і для іншых частак свету, бо 27 дзяржаў, якія ўваходзяць у Еўрапейскі Саюз, падтрымліваюць дзейнасць у галіне развіцця і правоў чалавека ва ўсім свеце”, - зазначыў пасол.

Ян Тамбінскі нарадзіўся ў 1958 г. у Польшчы. Вывучаў германістыку і гісторыю ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. Займаўся выкладчыкай дзейнасцю. Дыпламатычную службу пачаў у 1990 г. Быў паслом Польшчы ў Славеніі, Босніі і Герцагавіне, Францыі і Пастаянным прадстаўніком пры Еўрапейскім Саюзе. Працаваў у Міністэрстве замежных спраў Польшчы. З 2012 па 2016 гг. з’яўляўся паслом Еўрасаюза ва Украіне.
 

13 чэрвеня 2020, 11:15