Пошук

Vatican News

Святы Айцец выказаў салідарнасць з донарамі крыві

Донарства крыві – важны ўчынак дапамогі бліжняму, - нагадаўПантыфік падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 14 чэрвеня 2020 г. прайшла ў Ватыкане.

“Сёння адзначаецца Сусветны дзень донара крыві. Ён з’яўляецца нагодай для таго, каб падштурхнуць грамадства быць салідарным і ўважлівым да людзей, якія знаходзяцца ў патрэбе. Вітаю прысутных тут валанцёраў і выражаю маю падтрымку ўсім, хто робіць гэты просты, але вельмі важны ўчынак дапамогі бліжняму: становіцца донарам крыві”, - падкрэсліў Папа.

Сусветны дзень донара крыві быў заснаваны ў 2005 г., падчас 58-й Сусветнай асамблеі аховы здароўя, якая праходзіла ў Жэневе. Ён адзначаецца штогадова 14 чэрвеня – у дзень нараджэння Карла Ландштэйнера, аўстрыйскага лекара, імунолага, які атрымаў у 1930 г. Нобелеўскую прэмію за адкрыццё груп крыві чалавека.
 

14 чэрвеня 2020, 12:20