Пошук

Vatican News

Францішак правядзе літургію Божага Цела ў нядзелю

У бліжэйшую нядзелю, 14 чэрвеня 2020 г., Францішак узначаліць св. Імшу ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста пры алтары ватыканскай базылікі.

У Італіі, у адрозненне ад многіх краін, Божае Цела святкуецца ў нядзелю пасля самой урачыстасці.

Як паведаміла Зала Друку Святога Пасаду, у літургіі прымуць удзел каля 50 вернікаў. Яна пачнецца ў 9.45 і скончыцца адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Эўхарыстычным благаслаўленнем. Гэтак жа, як падчас Эўхарыстыі ў капліцы Дома св. Марты, якая трансліравалася ў прамым эфіры з 9 сакавіка па 17 мая, калі ў Італіі і іншых краінах з прычыны пандэміі былі адменены публічныя набажэнствы.

Нядзельную св. Імшу будуць трансліраваць ватыканскія СМІ. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у Італіі не будзе працэсіі па-за межамі ватыканскай базылікі. Да 2017 г. яна праходзіла з удзелам Папы ў саму ўрачыстасць Божага Цела ад базылікі св. Яна на Латэране да базылікі Санта-Марыя-Маджорэ. Затым Францішак змяніў шматгадовую традыцыю – у 2018 і 2019 гадах ён узначальваў Эўхарыстыю і працэсію ў парафіях Рыма.

09 чэрвеня 2020, 11:27