Пошук

Vatican News
(FILE) GERMANY ITALY PEOPLE ZANARDI ACCIDENT Алесандра Дзанардзі  (ANSA)

Францішак адрасаваў словы падтрымкі вядомаму паралімпійцу

Пантыфік падзякаваў паралімпійскаму чэмпіёну, што змагаецца за жыццё пасля цяжкай аўтакатастрофы, назваўшы яго героем, які вучыць сапраўднай чалавечнасці.

Францішак адрасаваў Алесандра Дзанардзі, які з мінулай пятніцы знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі ў Сіене, словы падтрымкі.

“Дарагі Алесандра, Ваша гісторыя – прыклад таго, як можна пачаць па-новаму пасля раптоўнага прыпынку. Праз спорт Вы навучылі нас гераічнаму жыццю, ператварыўшы інваліднасць ва ўрок чалавечнасці. У гэты пакутны момант я побач з Вамі, малюся за Вас і Вашу сям’ю. Няхай Пан благаславіць Вас, а Маці Божая ахоўвае”, - гаворыцца ў лісце, апублікаваным “La Gazzetta dello Sport”.

Алесандра Дзанардзі прымаў актыўны ўдзел у аўкцыёне, ініцыяваным Францішкам з мэтай збору сродкаў для бальніц у Бергама і Брэшыі, якія апынуліся на перадавой барацьбы з каронавірусам. Для дабрачыннай ініцыятывы спартсмен прапанаваў майку, у якой перамог на Паралімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра ў 2016 г.

Былы пілот Формулы-1 страціў ногі пасля жудаснай аварыі на трасе ў 2001 г. 19 чэрвеня 2020 г. падчас трэніроўкі на ровары з ручным прывадам Дзанардзі трапіў у сур'ёзнае ДТЗ з удзелам грузавіка, быў дастаўлены ў шпіталь, праапераваны і ўведзены ў стан штучнай комы.
 

24 чэрвеня 2020, 13:16