Пошук

ITALY-VATICAN-RELIGION-POPE ITALY-VATICAN-RELIGION-POPE 

Да канца года ніякіх папскіх замежных падарожжаў

Францішак пакуль не плануе замежных паездак у бягучым годзе. Раней з прычыны пандэміі коронавіруса быў адменены аднадзённы візіт на Мальту ў апошні дзень мая.

Інфармацыяй падзяліўся з журналістамі кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні. Ён нагадаў, што Папа атрымаў афіцыйныя запрашэнні здзейсніць дзяржаўныя візіты ў Інданезію, Ірак, Чарнагорыю і Кіпр. Акрамя таго, Святы Айцец выказаў зацікаўленасць наведаць разбураны вайной Паўднёвы Судан, калі сітуацыя на месцы будзе дазваляць. З прычыны складанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце, ні адно з гэтых падарожжаў не адбудзецца ў бліжэйшы час.

Нагадаем, што сёлета Францішак не ажыццявіў ніводнай замежнай паездкі і ніводнага афіцыйнага пастырскага або дзяржаўнага візіту ў межах Італіі. Апошняя яго пілігрымка адбылася 19-26 лістапада 2019 г. у Тайланд і Японію.

22 чэрвеня 2020, 11:41