Пошук

Стоп-кадр папскага відэа Стоп-кадр папскага відэа

У маі Святы Айцец заклікае маліцца за дыяканаў

Маліцца за дыяканаў і іх служэнне бедным у Касцёле, - заклікае Святы Айцец на працягу мая 2020 г. Відэа, у якім Папа абвяшчае і каментуе сваю інтэнцыю, было абнародавана на Youtube.

“Дыяканы – гэта не другая катэгорыя святароў. Яны з’яўляюцца часткай духавенства і жывуць сваім пакліканнем у сям’і і з сям’ёй. Яны прысвячаюць сябе служэнню бедным, якія носяць на сабе аблічча Хрыста, Які пакутуе. Яны ахоўнікі служэння Касцёла”, - сказаў Францішак.

“Mолімся, каб дыяканы, верныя служэнню Слова і ўбогім, былі ажыўляючым знакам для ўсяго Касцёла”, - агучыў сваю евангелізацыйную малітоўную інтэнцыю Святы Айцец.

Відэа-ролік з удзелам Папы
05 мая 2020, 17:00