Пошук

Vatican News

Святы Айцец падтрымаў абаронцаў непаўналетніх

Пантыфік прывітаў членаў міжнароднага грамадскага аб’яднання “Meter”, якое займацца абаронай непаўналетніх ад рознага роду злоўжыванняў. Адмысловы заклік ён скіраваў 3 мая 2020 г.

“Скіроўваю асаблівыя думкі да асацыяцыі “Meter”, ініцыятара Нацыянальнага дня абароны дзяцей, якія сталі ахвярамі насілля, эксплуатацыі і раўнадушша”. Заахвочваю кіраўнікоў і работнікаў аб'яднання працягваць сваю дзейнасць, у якой, разам з іншымі адукацыйнымі структурамі, праводзяць прафілактыку і робяць больш адчувальнымі сумленні людзей. Дзякую таксама дзецям, звязаным з асацыяцыяй, якія мне даслалі калаж з сотняй маргарытак, расфарбаваных імі”, - сказаў пасля малітвы “Regina Coeli ”Францішак.

Асацыяцыя “Meter была заснавана ў 1989 г. італьянскім святаром, кс. Фартуната Дзі Нота. Яна з'яўляецца буйнейшым грамадскім аб'яднаннем, якое дзейнічае ў сферы барацьбы з педафіліяй.
 

03 мая 2020, 12:37