Пошук

Vatican News

Святы Айцец ахвяраваў грошы на стыпендыі студэнтам

Святы Айцец вылучыў 200 тыс. долараў ЗША на стыпендыі для моладзі з Лівана. Адмысловае паведамленне Зала Друку Апостальскай Сталіцы абнародавала 14 мая 2020 г.

У ім адзначаецца, што Францішак працягвае з увагай назіраць за сітуацыяй у Ліване, які з’яўляецца прыкладам мірнага суіснавання і братэрства, але ў актуальны перыяд перажывае цяжкі крызіс, што выклікае пакуты, беднасць і пагражае “скрасці надзею”, асабліва ў маладога пакалення.

“У гэтым кантэксце становіцца ўсё цяжэй забяспечыць сынам і дочкам ліванскага народа доступ да адукацыі, што, асабліва ў невялікіх гарадах, заўсёды быў гарантаваны касцёльнымі структурамі”

, - падкрэсліваецца ў ватыканскім паведамленні.

Менавіта таму Святы Айцец, праз Дзяржсакратарыят і Кангрэгацыю па справах Усходніх Касцёлаў, распарадзіўся накіраваць у Апостальскую нунцыятуру ў Ліване 200 тыс. долараў ЗША, прызначаных для 400 стыпендый мясцовай моладзі.

Дапамогу насельніцтву Лівана аказвае таксама Кангрэгацыя па справах Усходніх Касцёлаў, якая стварыла адмысловы дабрачынны фонд, сродкі з якога накіроўваюцца на падтрымку людзей, якія пацярпелі ад каронавіруса.
 

14 мая 2020, 12:23