Пошук

Vatican News

“Розныя і з’яднаныя”. Новы зборнік прамоў Папы пра камунікацыю

“Наша самае сапраўднае багацце – гэта адносіны, а не матэрыяльныя даброты”, - падкрэсліваецца ў новым зборніку прамоў Святога Айца, які пабачыў свет 24 мая 2020 г.

Кніга пад назвай “Розныя і з'яднаныя. Камунікую – значыць існую” (Diversi e Uniti. Com-unico quindi sono) стала трэцяй у экуменічнай серыі “Абмен дарамі”. Прадмову да кожнага тому звычайна піша кіраўнік адной з хрысціянскіх канфесій. У гэты раз яе аўтарам стаў Архіепіскап Кентэрберыйскі Джасцін Уэлбі.

Выданне ўтрымлівае тэксты Святога Айца на тэму міжчалавечых адносін. Сярод іх – неапублікаванае дагэтуль разважанне Францішка над евангельскім урыўкам пра дыялог Езуса з багатым юнаком, які хацеў атрымаць у спадчыну вечнае жыццё.

Святы Айцец нагадаў, што Езус “звярнуўся да юнака з любоўю”, таму што хрысціянская вера грунтуецца на простым сцвярджэнні: Езус мае Боскую прыроду, а Бог – ёсць любоў. Без такога “позірку любові” камунікацыя, “дыялог паміж людзьмі можа з лёгкасцю пераўтварыцца ў дыялектычны паядынак”, - заўважыў ён.

Францішак перакананы, што “людзі камунікуюць не толькі для таго, каб абменьвацца інфармацыяй, але таксама, каб будаваць супольнасць”. “Таму словы павінны станавіцца нібыта мастамі, пабудаваным для таго, каб злучаць розныя пазіцыі, каб ствараць супольную прастору, месца сустрэчы, каб даваць магчымасць параўноўваць і ўзрастаць”, - падкрэсліў Святы Айцец.
 

25 мая 2020, 09:28