Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Прыгажосць і Евангелле. Малітва Папы за мастакоў

Маліцца за дзеячаў мастацтва, якія сваёй творчасцю дапамагаюць нам лепш разумець Евангелле, - заклікаў Папа падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 7 мая 2020 г. цэлебраваў у Ватыкане.

“Учора я атрымаў ліст ад групы дзеячаў мастацтва: яны дзякавалі за тое, што мы маліліся за іх. Хачу папрасіць Пана аб благаслаўленні для іх, бо творцы дапамагаюць нам зразумець, што такое прыгажосць, а без прыгажосці не магчыма зразумець Евангелле. Памолімся яшчэ раз за дзеячаў мастацтва”, - сказаў ва ўступе да літургіі Папа.

Францішак маліўся за людзей творчых прафесій падчас ранішняй Эўхарыстыі 27 красавіка і прасіў Бога, каб у перыяд пандэміі Ён “адарыў усіх ласкай творчасці”.
 

07 мая 2020, 09:15