Пошук

Vatican News

Папа заклікаў далучыцца да малітвы аб заканчэнні пандэміі

Святы Айцец заклікаў далучыцца да міжрэлійгінай малітвы ў інтэнцыі заканчэння пандэміі каронавіруса. Адмысловы заклік ён скіраваў 3 мая 2020 г.

“Паколькі малітва мае паўсюдную каштоўнасць, я прыняў прапанову Высокага камітэта па чалавечым братэрстве адносна таго, каб 14 мая вернікі ўсіх рэлігій духоўна далучыліся да Дня малітвы і посту, просячы Бога дапамагчы чалавецтву перамагчы пандэмію каронавіруса”, - падкрэсліў Святы Айцец пасля малітвы “Regina Coeli”, якая прайшла ў Ватыкане.

Малітоўная ініцыятыва была абвешчана 2 мая спецыяльным паведамленнем Камітэту па рэалізацыі мэтаў “Дэкларацыі аб братэрстве паміж людзьмі, міры ў свеце і агульным суіснаванні”.
 

03 мая 2020, 12:51