Пошук

Vatican News

Папа перад урачыстасцю Унебаўшэсця: Пан заўсёды з намі

Напярэдадні ўрачыстасці Унебаўшэсця Пана Францішак заклікаў вернікаў быць “шчодрымі сведкамі Уваскрослага Хрыста, добра ведаючы, што Ён заўсёды з намі, што падтрымлівае нас на шляху”.

“Езус Хрыстус, калі ўзыходзіў на неба, пакінуў пасланне і місію для ўсяго Касцёла: “Ідзіце і навучайце ўсе народы... Вучыце іх захоўваць усё, што Я загадаў вам” (Мц 26,19-20)”, - адзначыў Святы Айцец на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 20 мая 2020 г. прайшла ў Ватыкане.

“Няхай знаёмства з Хрыстовым словам збаўлення і сведчанне аб Ім у штодзённым жыцці будзе вашым ідэалам і вашым заданнем”, - пажадаў вернікам Папа.
 

20 мая 2020, 12:18