Пошук

Vatican News

Святы Айцец маліўся аб міры ў сем’ях падчас каранціну

Маліцца за сем’і, каб перажывалі каранцін у міры, з крэатыўнасцю і цярплівасцю, заклікаў Пантыфік падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую цэлебраваў 4 мая 2020 г. у Доме св. Марты.

“Памолімся сёння за сем’і. У перыяд каранціну сем’і, якія вымушаны заставацца дома, спрабуюць рабіць нешта новае, праяўляюць шмат крэатыўнасці ў адносінах дзецьмі, з іншымі членамі сям’і, каб развівацца. Але ёсць таксама іншая з’ява – хатняе насілле. Памолімся за сем’і, каб працягвалі перажываць гэты каранцін у міры, з крэатыўнасцю і цярплівасцю”, - сказаў ва ўступе да літургіі Папа.

На заканчэнне св. Імшы Пантыфік правёў кароткую Эўхарыстычную адарацыю і ўдзяліў благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам, заклікаючы вернікаў, якія прымалі ўдзел у св. Імшы, дзякуючы трансляцыі ватыканскіх СМІ, да духоўнай св. Камуніі.
 

04 мая 2020, 08:31