Пошук

Vatican News

Папа даручыў усіх маці абароне Марыі

10 мая 2020 г., падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Уладарка неба”, Францішак павіншаваў усіх маці і даручыў іх абароне Багародзіцы.

“Сёння ў многіх краінах адзначаецца Дзень маці. Я хачу ўзгадаць усіх маці з удзячнасцю і павагай, даручыўшы іх абароне Марыі, нашай нябеснай Маці. Думаю таксама пра маці, якія перайшлі ў іншае жыццё і суправаджаюць нас з Неба”, - сказаў Пантыфік.

Дзень маці ў розных краінах адзначаецца ў розныя дні, але ў асноўным у другую нядзелю мая. У Беларусі – гэта 14 кастрычніка.

10 мая 2020, 12:16