Пошук

Vatican News

Папа заахвоціў да навуковага супрацоўніцтва ў барацьбе з пандэміяй

Аб'яднаць навуковыя магчымасці, каб знайсці вакцыну і спосабы лячэння, а таксама забяспечыць доступ да тэхналогій у барацьбе з каронавірусам, - заклікаў Папа.

“Яшчэ раз я хацеў бы выразіць маю блізкасць хворым на COVID 19, тым хто клапоціцца пра іх, а таксама ўсім, хто рознымі спосабамі пакутуе ад гэтай пандэміі. Прагну таксама падтрымаць міжнароднае супрацоўніцтва, якое здзейсняецца дзякуючы розным ініцыятывам, каб належным і эфектыўным чынам адказаць на сур'ёзны крызіс, які мы зараз перажываем”, - сказаў пасля малітвы “Regina Coeli” 3 мая 2020 г. Папа.

“Важна злучыць разам навуковыя магчымасці, каб у духу празрыстасці і бескарыслівасці знайсці вакцыну і спосабы лячэння, а таксама забяспечыць паўсюдны доступ да тэхналогій, якія дазволяць кожнаму заражанаму чалавеку ва ўсіх частках свету, атрымаць неабходны медыцынскі дагляд”, - дадаў Святы Айцец. 

03 мая 2020, 12:19