Пошук

1588951968105.jpg

Пантыфік: трэба маліцца за тых, хто пакутуе ад беспрацоўя

Святы Айцец нагадаў пра праблему беспрацоўя, якая асабліва востра ўстала падчас крызісу, выкліканага пандэміяй каронавіруса, і заклікаў да малітвы за ахвяр гэтага феномена.

“Мы далучаемся да вернікаў з Тэрмолі ў сённяшняе свята адшукання цела св. Цімафея. Шмат людзей страцілі працу ў гэтыя дні, не працаўладкаваліся паўторна, працавалі нелегальна... Будзем маліцца за нашых братоў і сясцёр, якія пакутуюць ад беспрацоўя”, - сказаў Францішак 11 мая 2020 г. ва ўступе да ранішняй Эўхарыстыі.

Эканамісты адзначаюць, што на дадзены момант рэальны ўзровень беспрацоўя сярод насельніцтва еўрапейскіх краін невядомы, таксама незразумела, наколькі яна можа вырасці ў бліжэйшы час. Аднак яе тэмпы росту аналітыкі прагназуюць на самым высокім узроўні ў сучаснай гісторыі. У якасці галоўнага фактару ўздзеяння выступаюць абмежавальныя меры па барацьбе з каронавірусам.

Працягласць каранціну і ізаляцыі невядомая, пакуль большасць краін толькі падаўжаюць пазначаныя тэрміны. Гэта прыводзіць да закрыцця многіх кампаній і прадпрыемстваў, якія не могуць працаваць у адпаведнасці з прынятымі мерамі і ва ўмовах поўнай нявызначанасці.

11 мая 2020, 11:27