Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Пантыфік моліцца аб духу любові і ўзаемапавагі ў сем’ях

Маліцца за сем’і, - заклікаў Святы Айцец падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 15 мая 2020 г. цэлебраваў у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі.

“Сёння – Міжнародны дзень сем’яў. Будзем маліцца за сем’і, каб у іх узрастаў Дух Пана, дух любові, узаемапавагі і свабоды”, - сказаў ва ўступе да літургіі Святы Айцец.

Міжнародны дзень сем’яў штогадова адзначаецца 15 мая. Ён быў абвешчаны ў 1993 г. Генеральнай асамблеяй ААН, каб звярнуць увагу грамадскасці краін на шматлікія праблемы сем’яў.

Сёлета ініцыятыва праходзіць пад дэвізам: “Сем’і ў развіцці: Капенгаген і Пекін +25”. Тэма прымеркавана да 25-годдзя Капенгагенскай дэкларацыі і Пекінскай платформы дзеянняў, прысвечаных адпаведна праблемам сацыяльнага развіцця і становішчу жанчын.
 

15 мая 2020, 09:35