Пошук

Vatican News

Святы Айцец маліўся за самотных і беспрацоўных

Маліцца за самотных людзей, якія пакутуюць ад смутку ў часы пандэміі каронавіруса, а таксама за тых, хто не мае працы, - заклікаў Папа 26 красавіка 2020 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане.

“Памолімся сёння, падчас гэтай св. Імшы, за ўсіх людзей, якія пакутуюць ад смутку, бо засталіся ў самоце, ці не ведаюць, якая будучыня іх чакае, ці не ведаюць як утрымліваць сям’ю, бо не маюць грошай, не маюць працы. Вельмі шмат людзей пакутуе ад смутку. Будзем маліцца за іх сёння”, - сказаў ва ўступе да літургіі Пантыфік.

На заканчэнне св. Імшы Пантыфік правёў кароткую Эўхарыстычную адарацыю і ўдзяліў благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам, заклікаючы вернікаў, якія прымалі ўдзел у св. Імшы, дзякуючы трансляцыі ватыканскіх СМІ, да духоўнай св. Камуніі.
 

26 красавіка 2020, 09:56